Працаўнікі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці адзначаюць прафесійнае свята

15 октября 2021
15 кастрычніка прафесійнае свята адзначаюць працаўнікі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці. Са святам супрацоўнікаў павіншаваў Прэзідэнт:

"Дзякуючы вашаму высокаму прафесіяналізму, плённаму супрацоўніцтву з навуковымі арганізацыямі і падтрымцы дзяржавы  беларускія прамысловыя фармацэўтыка і мікрабіялогія за апошнія гады зрабілі прыкметны крок наперад: пастаянна растуць аб'ёмы вытворчасці айчынных лекаў і прафілактычных сродкаў, якія адпавядаюць сусветным стандартам якасці. Паспяхова вырашаюцца важныя задачы па распрацоўцы ўласных унікальных тэхналогій і павелічэнні экспарту прадукцыі", - гаворыцца ў віншаванні.

Толькі за апошнія 6 гадоў аб'ём вытворчасці лекавых сродкаў у краіне  павялічыўся ў 4,5 раза. Рэалізавана 33 інвестыцыйныя праекты агульным коштам больш чым 250 мільёнаў долараў. Развіццё нашай фарміндустрыі знізіла цэны на дарагія медыкаменты і значна павысіла якасць беларускіх лекаў. Сёння найбуйнейшыя беларускія вытворцы забяспечваюць вытворчасць каля 70 % усіх айчынных медпрэпаратаў, фарміруюць да 90 % экспарту беларускай фармпрадукцыі.