Вытворца бытавой тэхнікі "Атлант" - у новай серыі праекта "Адзін дзень"

4 февраля 2021

Хатнюю фабрыку холаду збіраюць з тысячы дэталяў. Вытворца бытавой тэхнікі "Атлант" - у новай серыі аўтарскага праекта Белтэлерадыёкампаніі "Адзін дзень". За 62 гады з канвеера сышло больш як 40 мільёнаў халадзільнікаў. Пад адным брэндам адразу 3 заводы і 6 тысяч спецыялістаў. Сёння "Атлант" вядомы не толькі як вытворца халадзільнікаў і маразільнікаў, але і пральных машын. Як бытавы мароз нараджаюць у агні? Колькі халадзільнікаў вырабляюць за суткі? І што такое пашпарт атлантаўца?

Новая серыя праекта ўвечары адразу пасля "Панарамы". Глядзіце "Адзін дзень" і ў суботу.