Новы музей, дзіцячы садок і адрамантаваны ЗАГС! Чэрвень рыхтуецца да абласных "Дажынак"

8 апреля 2020
Новы краязнаўчы музей, дзіцячы садок і адрамантаваны ЗАГС! Чэрвень рыхтуецца да абласных “Дажынак” - яны пройдуць у горадзе гэтай восенню, а своеасаблівым падарункам для мясцовых жыхароў стануць новыя і рэканструяваныя сацыяльныя аб'екты і дарогі. Зараз на галоўнай плошчы ў райцэнтры ідуць будаўнічыя работы. У скверы каля райвыканкама аднаўляюць пешаходныя дарожкі, лаўкі, агароджы. Таксама ідзе азеляненне ўсёй цэнтральнай часткі - высаджваюць дрэвы і кветкі ў кашпо. Побач са скверам працягваецца будаўніцтва новага краязнаўчага музея, а адрамантаваны ЗАГС ў маі прыме першых маладых. Свята хлебаробаў Мінскай вобласці пройдзе ў Чэрвені ў кастрычніку - пасля збору ўраджаю.