Працэдурай электроннай рэгістрацыі ўжо скарысталіся больш за тысячу замежнікаў

5 февраля 2019

Спецыялісты прагназуюць, што падчас мультыспартыўнага форуму ўзрасце колькасць электронных рэгістрацый, бо працэдура бясплатная і не патрабуе наведвання падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі. Такой магчымасцю ўжо скарысталіся больш за тысячу замежнікаў. Паводле звестак МУС, кожны дзясяты падарожнік, які прыязджае ў Беларусь,   запаўняе форму на сайце portal. gov. вy. Нагадаем, паслуга пачала функцыянаваць з 2 студзеня. Праект рэалізавалі МУС і Нацыянальны цэнтр электронных паслуг. Адзін з тых, хто ацаніў выгаду электроннай рэгістрацыі, - падарожнік з Турцыі. У нашу краіну ён прыязджае не па справах, а па клічы сэрца. У беларускай сталіцы жыве яго каханая дзяўчына.

У МУС адзначылі, што ёсць карыстальнікі, якія выказваюць заўвагі па рабоце сэрвісу. Справа ў тым, што некаторыя замежнікі не могуць паспяхова зарэгістравацца на партале. Гэта звязана з некарэктным запаўненнем даных.