ПРААН: Беларусь падае добры прыклад укладу ў экалогію

4 июня 2020
Беларусь падала добры прыклад нацыянальнага ўкладу ў міжнародныя кліматычныя ініцыятывы. Гэта заявіла напярэдадні ў інтэрв'ю кіраўнік прадстаўніцтва Праграмы развіцця ААН у Беларусі Аляксандра Салаўёва. У прыватнасці, гэта меры па скарачэнні выкідаў парніковых газаў у атмасферу, якія, як адзначыла пастаянны прадстаўнік, ПРААН гатова падтрымліваць. 

Эксперт дадала: арганізацыя гатова падтрымліваць таксама інавацыйныя амбіцыі рэспублікі  і пры гэтым стаць пасрэднікам як для прыцягнення тэхналогій, так і для іх экспарту. Для гэтых мэтаў на базе ПРААН у Мінску створаць лабараторыю інавацыйнага развіцця. Падобныя ўжо дзейнічаюць у іншых краінах.