Джахар Царнаеў - новы твар часопіса Rolling Stone

17 июля 2013

Жнівеньскі нумар амерыканскага выдання выходзіць з партрэтам бостанскага тэрарыста. У часопісе ёсць шырокі артыкул пра Царнаева. Аўтарам матэрыялу стала журналістка Джанет Рэйтман, якая за два месяцы ўзяла дзясяткі інтэрв'ю як у людзей, што ведалі Царнаева, так і ў прадстаўнікоў паліцыі.

У сацыяльных сетках з'яўленне партрэта Царнаева на вокладцы выдання аб шоу-бізнесе выклікала бурную рэакцыю карыстальнікаў. Некаторыя з іх палічылі, што больш правільным было б размясціць фота ахвяр тэракта, а не яго выканаўцы.