Вікторыя Азаранка вернецца на корт ужо на пачатку жніўня

10 апреля 2017

Тэнісістка заяўлена на турнір катэгорыі прэм'ер у Стэмфардзе. Беларуска атрымала ад арганізатараў уайл-кард. Дарэчы, у 2010-м Азаранка выйграла тут тытул. 

Аляксандра Сасновіч тым часам штурмуе турнір у Швейцарыі з прызавым фондам 226 750 долараў. Напярэдадні беларуска, цяпер 108-я ракетка свету, перагуляла Амру Садзікавіч 6:3, 4:6, 6:3 і выйшла ў трэці круг кваліфікацыі, а вось Арыне Сабаленцы гэтая стадыя не пакарылася.