Прагноз ад сіноптыкаў на сёння: вецер, дождж і навальніцы

17 августа 2017

Уначы непагадзь прайшлася па Беларусі. Быў аб’яўлены аранжавы ўзровень з-за шторму. У некаторых раёнах вецер пры навальніцах узмацняўся да 16-ці метраў за секунду. Былі пашкоджаныя дахі шасці будынкаў: трох жылых дамоў і трох гаспадарчых пабудоў. Атмасферны фронт і сёння будзе знаходзіцца над нашай тэрыторыяй. Пры гэтым па поўдні будзе да плюс 31-го. І на найбліжэйшыя два дні дзейнічае аранжавае папярэджанне аб спякоце.