У ЗША смутная дата. 18 гадоў таму здарыўся страшны тэракт

11 сентября 2019

Сёння ў ЗША смутная дата. 18 гадоў таму ў краіне здарыўся самы страшны тэракт у гісторыі чалавецтва. У верасні 2001 года баевікі-смяротнікі захапілі чатыры пасажырскія самалёты, два з іх урэзаліся ў вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра.

Загінулі амаль тры тысячы чалавек. Трагедыя стала паваротным пунктам у барацьбе з тэрарызмам. І сёння ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць тэрарыстычных груповак. У спісе 15 забароненых арганізацый, сярод іх "Ісламская дзяржава", ХАМАС, "Алькаіда". Штаты ўзмацняюць кантроль за фінансамі тэрарыстычных груп і іх лідараў, а таксама іх памагатых.