Праект "Справа жыцця" распавядзе пра навукоўцаў Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта і іх вынаходку

6 апреля 2017

Яны змянілі воблік гарадоў! Прыдумалі канструкцыю, якая дазваляе ствараць дахі вялізных памераў.

Серыя цыкла "Справа жыцця" распавядзе пра навукоўцаў Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта і іх вынаходку. Як нарадзілася ідэя распрацоўкі, дзе з'явіўся дах у форме крылаў матылька і чаму эксперты доўга не падпісвалі праект рэканструкцыі Віцебскага амфітэатра? "Справа жыцця. Унікальная канструкцыя". Глядзіце сёння пасля "Панарамы".