Праекты АТН

Справа жыцця

Цыкл фільмаў "Справа жыцця" падрыхтаваны творчай групай Агенцтва тэленавін медыяхолдынга. 2017-ы аб’яўлены Годам навукі ў нашай краіне, і ў гледачоў тэлеканала "Беларусь 1" з'явіцца магчымасць убачыць, як перадавыя ідэі айчынных даследаванняў рэалізуюцца на практыцы і для каго гэта становіцца справай усяго жыцця.

"Справа жыцця" - дванаццаць 15-хвілінных фільмаў, дзе ў кожнай серыі распавядаецца гісторыя адной навуковай ідэі, аўтары якой вылучаныя на суісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі 2016 года. З панядзелка па чацвер у вячэрнім эфіры "Беларусь 1" шырокай тэлеаўдыторыі канала будуць прапанаваныя самыя яркія і неардынарныя гісторыі аб тым, як даследчыкі прыходзяць да арыгінальнай і непаўторнай ідэі, як працуюць над ёй многія гады і якім чынам рэалізуюць яе.

"Мы хацелі паказаць лёсы людзей, якія апантаныя сваёй справай, што дазволіла ім аб'яднаць імкненні на адным даследчым шляху. Менавіта такое адзінства дапамагае ўвасобіць навуковую ідэю ў жыццё. Аднак часцяком мы радуемся выніку і забываем пра канкрэтных людзей, якія за ім стаяць. Было вырашана ў Год навукі абавязкова распавесці пра гэтых людзей, каб беларусы ведалі сваіх герояў у твар", - адзначыў адзін з суаўтараў праекта "Справа жыцця" Руслан Туркоў.

Кожная серыя цыкла распавядае пра адзін з перадавых кірункаў беларускай навукі, ці то медыцына, культура, машынабудаванне, гісторыя, сацыяльная або іншыя сферы дзейнасці.

Журналісты Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі працягваюць праект “Справа жыцця” аповедам пра айчынныя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва.

Новыя выпускі прысвечаны творчым работам, пададзеным на суісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галінах літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2016 года. Гэта 8 дакументальных фільмаў на беларускай мове пра заслужаных дзеячаў і калектывы, якія дасягнулі творчых вяршынь дзякуючы шматгадовай працы і значнаму ўнёску ў культурную спадчыну краіны.

Тэлегледачы змогуць убачыць выпускі, прысвечаныя стварэнню ўнікальных серый кніг пра беларускіх дзеячаў культуры, кніг для дзяцей, дакументальных фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну, лепшых беларускіх драматычных спектакляў і канцэртаў-спектакляў, цудоўных мемарыялаў і скульптурных кампазіцый пагранічнай тэматыкі, арыгінальнай музыкі да балетаў і мюзіклаў. 

Праект “Справа жыцця” ўзгадае пра неверагодныя дасягненні ў мастацтве такіх легендаў як Уладзімір Кандрусевіч, Анатоль Алай і Расціслаў Янкоўскі.

 

Выпускi

27.04.2017
Мемарыялы пагранiчнiкам
26.04.2017
Пісьменнік, мовазнаўца і перакладчык Міхаіл Пазнякоў
25.04.2017
Вялікая Філармонія
24.04.2017
Расціслаў Янкоўскі
20.04.2017
Кампазітар Уладзімір Кандрусевіч
19.04.2017
Рэжысёр Анатоль Алай
18.04.2017
Серыя кніг. Барыс Крэпак
17.04.2017
Опера "Сівая легенда"
06.04.2017
Унікальная канструкцыя
05.04.2017
Інжынернае рашэнне
04.04.2017
Археалогія
03.04.2017
Тэхналогія нафтаздабычы
30.03.2017
Вялікі кар'ерны самазвал
29.03.2017
Урадавая сувязь
28.03.2017
Банк генетычных рэсурсаў
27.03.2017
Мікраэлектроніка
23.03.2017
Лесапрамысловыя машыны
22.03.2017
Хімічная меліярацыя
21.03.2017
Прамысловае ягодоводство
20.03.2017
Трансплантацыя органаў