Працягваецца забастоўка літоўскіх пагранічнікаў

11 июля 2013

Чэргі грузавікоў у пунктах пропуску на беларуска-літоўскіх межах перавысілі іх прапускную здольнасць. Прычына ўсё тая ж - забастоўка літоўскіх пагранічнікаў. Яна працягваецца ўжо трэці дзень. Так, у Каменным Логу і Беняконях у чэргах застыглі больш за 300 фур. А таксама 50 і 40 легкавых аўтамабіляў адпаведна. 200 грузавікоў стаяць у Катлоўцы, 100 - у Прывалцы. Усе яны чакаюць выезду з Беларусі. З літоўскага боку ў ланцужок пабудаваліся каля 65 фур на двух прапускных пунктах. Нагадаем, забастоўка пачалася раніцай 9 ліпеня. Такім чынам літоўскія пагранічнікі патрабуюць павышэння зарплаты, выплаты запазычанасцяў, а таксама ўвядзення 40-гадзіннага працоўнага тыдня.