Узбуджана крымінальная справа за здзек над дзяржаўнымі сімваламі

10 ноября 2020

Раніцай 7 лістапада ў міліцыю паступіла паведамленне, што каля будынкаў па вуліцы Куйбышава ў Мінску моладзь спальвае флаг Беларусі. Па гарачых слядах вылічылі зламыснікаў і затрымалі аднаго з іх. Гэта 18-гадовы хлопец. П'яны ў кампаніі дзяўчыны, праходзячы каля ЖРЭА Савецкага раёна, ён выкраў палатно.

Варта сказаць, што міліцыя адсачыла ў тую ноч перамяшчэнне моладзі па камерах назірання. Напрыклад, іх паход у магазін па алкаголь. Кагосьці затрымалі адразу, некаторых пасля. А ўжо дзякуючы відэа самога працэсу спалення і запісам у тэлефоннай кніжцы, удалося ўстанавіць усіх удзельнікаў працэсу. Дзеянням маладых людзей следчыя далі прававую ацэнку і ўзбудзілі крымінальную справу.