Прызыў-2019: каля 12 тысяч чалавек адправяцца служыць

18 ноября 2019
У Беларусі пачалася  адпраўка прызыўнікоў   у ваенныя часці і воінскія фарміраванні краіны. У гэтым сезоне каля 12-ці тысяч чалавек паступяць на службу. Сёння ў войскі адправіліся паўтары тысячы прызыўнікоў. Яны папоўняць шэрагі  сіл спецыяльных аперацый,  Мінскай ваеннай камендатуры,  навучальных воінскіх часцей. Каля 200  чалавек адправяцца праходзіць службу ў рэзерве. 

Аляксандр Шкірэнка, начальнік галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення - намначальніка генштаба УС Беларусі: "Завяршаецца медыцынскі агляд прызыўнікоў. Прызыўнымі  камісіямі раёнаў прынята ў дачыненні грамадзян ужо больш за 52 тысячы рашэнняў. У адпаведнасці з якімі больш як 23 тысячам прадастаўлена адтэрміноўка ад прызыву. Нягледзячы на змену заканадаўства, большая частка адтэрміновак, 84 %, гэта адтэрміноўка, каб працягваць  адукацыю".

У Магілёве першымі навабранцаў прымуць элітныя войскі


У Магілёве па традыцыі першымі  навабранцаў  прымуць элітныя войскі:  часці сіл спецыяльных аперацый - гэта 5-я асобная і 103-я паветрана-дэсантная брыгады. Цэнтрам урачыстасці стала плошча Славы, дзе ўшанаваныя імёны герояў Вялікай Айчыннай і працоўнага подзвігу. Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да Вечнага агню. Перад будучай элітай Узброеных Сіл на плошчы выступілі і байцы спецпадраздзялення.