У ЗША могуць канчаткова забараніць трансгенныя тлушчы

10 ноября 2013

У ЗША могуць канчаткова забараніць трансгенныя тлушчы ў прадуктах харчавання. Такую ініцыятыву прапанавала амерыканскае ўпраўленне па кантролі якасці харчовых прадуктаў і лекавых прэпаратаў. Калі прапанову адобраць, штучныя трансжыры пачнуць кваліфікаваць як харчовую дабаўку, а гэта значыць, што іх выкарыстанне будзе кантралявацца. Мяркуецца, што забарона дапаможа знізіць колькасць смерцяў ад хвароб сэрца на 7 тысяч штогод. Адзначым, трансгенныя тлушчы выкарыстоўваюцца для павелічэння тэрміну прыдатнасці прадуктаў. Яны часта ўтрымліваюцца ў замарожаных піцах, маргарыне і вяршках для кавы. У Нью-Ёрку іх выкарыстанне пры прыгатаванні страў у рэстаранах забаранілі яшчэ ў 2008-м.