Прыток беларускіх турыстаў у Кубу павялічыўся

20 января 2015

За мінулы год краіну наведалі парадку трох тысяч нашых грамадзян. На думку Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кубы ў Беларусі, зараз створаныя ідэальныя ўмовы для супрацоўніцтва дзвюх краін. Тавараабарот летась склаў больш як 30 мільёнаў долараў. Пашыранае і лацінаамерыканскае прадстаўніцтва ў Беларусі. Зусім нядаўна ў Мінску адкрылася пасольства Эквадора.

Херарда Суарэс Альварэс, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь: "Перспектыўныя кірункі мы бачым у сельскай гаспадарцы, прамысловасці. Жадаем мадэрнізаваць наш аўтапарк за кошт беларускіх трактароў, аўтобусаў. Таксама плануецца супрацоўніцтва ў сферы біятэхналогій і фармацэўтыкі. Куба адкрытая для замежных інвестыцый. Быў створаны інвестыцыйны партфель, які ўключае ў сябе парадку 400 праектаў, і мы разлічваем на тое, што Беларусь таксама зможа прыняць у іх удзел".

Таксама сёння ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце адкрыюць цэнтр лацінаамерыканскіх даследаванняў. Гэта першая ў краіне бізнес-пляцоўка такога роду.