Святочны салют стаў яскравым фіналам свята ў Гомелі

10 мая 2013

У раёне Лядовага палаца дзясяткі яркіх залпаў узляталі ў неба пад песні ваенных гадоў. Ахвотнікаў паглядзець вячэрні салют было не менш, чым удзельнікаў ранішняга парада.  Таму можна сказаць, што Дзень Перамогі гамяльчане святкавалі ўсім горадам з раніцы і да позняй ночы.