Святочны канцэрт, прысвечаны Дню міліцыі, у Палацы Рэспублікі

4 марта 2021

На плечы людзей гэтай прафесіі гістарычна ўскладзена адна з найважнейшых і цяжкіх задач - забеспячэнне правапарадку. І сёння ў іх прафесійнае свята. МУС споўнілася 104 гады. З нагоды Дня міліцыі ў Палацы рэспублікі адбыліся ўрачысты сход і святочны канцэрт.

Праграму пад назвай "Унутраная справа кожнага" пабудавалі на творчым дыялогу  паміж супрацоўнікамі міліцыі і грамадзянамі краіны розных пакаленняў і прафесій.  Па традыцыі прысутнічаюць на мерапрыемстве высокапастаўленыя асобы, асабовы склад, вайскоўцы ўнутраных войскаў і ветэраны органаў унутраных спраў.

Гісторыя беларускай міліцыі - гэта гісторыя подзвігаў, прыкладаў мужнасці, адвагі і самавалодання, заявіў на ўрачыстым сходзе кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Ігар Сергеенка падкрэсліў, што той парадак і спакой на нашых вуліцах, якімі мы ганарымся, - у першую чаргу заслуга міліцыі. Кіраўнік Адміністрацыі зачытаў віншаванне Прэзідэнта супрацоўнікам і ветэранам органаў унутраных спраў.