Уступную кампанію ў БДУIР арганізуюць па-новаму

25 ноября 2013

Уступная кампанія ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі зараз будзе арганізавана па-новаму. Адкрытыя відэаўрокі, набліжаныя да цэнтралізаванага тэсціравання, онлайн-канферэнцыі - большасць навінак будзе рэалізавана менавіта праз сайт Электронны абітурыент. Дзякуючы яму абітурыенты змогуць пагутарыць са студэнтамі і выкладчыкамі, пабываць на лекцыях і практычных занятках. Акрамя гэтага, у іх будзе магчымасць паўдзельнічаць у конкурсе Хачу стаць студэнтам БДУІР.


На працягу года ў кожнага абітурыента будзе магчымасць наведаць усе факультэты. Падчас уступнай кампаніі-2014 у БДУІР у кожную суботу будуць праходзіць Дні абітурыента. Першым 7 снежня будучых студэнтаў прыме факультэт камп'ютэрных сістэм і сетак.