Праваслаўныя ўсяго свету працягваюць святкаваць Вялікдзень

9 апреля 2018

У вернікаў пачаўся Светлы тыдзень - перыяд асаблівай весялосці і радасці. У цэрквах праходзяць штодзённыя літургіі, пры якіх Царская брама ўвесь час адчыненая. Перад алтаром ставяць артас - асвячоны царкоўны хлеб.

протаіерэй Яўген Грамыка, кіраўнік інфармацыйнага аддзела Мінскай епархіі: "Урачыстае набажэнства адбываецца ў сам Вялікдзень і цэлы тыдзень, службы як у першы дзень, амаль што не адрозніваюцца. Спяваецца шмат разоў "Хрыстос уваскрэс!", спяваюцца розныя велікодныя песнапенні, адбываюцца хрэсныя хады вакол царквы. Кожны дзень нават у некаторых цэрквах дазваляюць у званы званіць кожнаму жадаючаму. Адным словам, гэта час асаблівай радасці, асаблівай весялосці".

На тыдзень пасля Уваскрэсення, нават у традыцыйныя сераду і пятніцу, можна не абмяжоўваць сябе ў сытных стравах. Велікодныя святкаванні падоўжацца 40 дзён - да Ушэсця.