У Пінску паспяхова правялі першае развядзенне наплаўнага моста

25 апреля 2019

Пантон будзе дзейнічаць на час рэканструкцыі пуцеправода цераз раку Піна  на трасе Івацэвічы - Пінск - Столін. Для грузавых суднаў   рух адкрылі ўначы. Дзяжурыла брыгада хуткай дапамогі і спецыялісты іншых экстранных служб.

Генадзь Дубойскі, намстаршыні Пінскага гарвыканкама: "У нас усё-такі  рака суднаходная,  і магчымасць развядзення  дадзенага плыўсродку ёсць  для пропуску рачнога транспарту. Апроч турыстычнага карабля,  у нас яшчэ ёсць рухомы склад у рачным порце, які прывозіць друз, пясок. Для гэтых мэт распрацаваны графік, і два разы на тыдзень у начны час будзе разводзіцца мост".

Вадзіцелям рэкамендуюць загадзя планаваць маршрут па трасе на ўчастку часовай пераправы. Найбліжэйшае развядзенне  пантона  адбудзецца 30 красавіка.