Праваслаўныя вернікі ўсяго свету рыхтуюцца адзначыць галоўнае хрысціянскае свята - Вялікдзень

4 мая 2013

Вернікі рыхтуюцца да самага галоўнага набажэнства і ўспамінаюць аб сыходжанні Хрыста ў пекла для выратавання душ памерлых. У гэты ж дзень заканчваецца і 40-дзённы пост. Гаспадыні займаюцца падрыхтоўкай святочных страў, а ў храмах праходзіць абрад асвятлення велікодных пачастункаў.


Рэпартаж Наталлі Кузьміцкай.


Праваслаўныя вернікі ўсяго свету рыхтуюцца адзначыць галоўнае хрысціянскае свята - Вялікдзень. Сёння набажэнствы пачынаюцца з самай раніцы і прадоўжацца да позняй ночы. Тыя, хто яшчэ не паспеў прычасціцца і спавядацца перад вялікім святам, спяшаюцца ў храмы.


Вялікая Субота - гэта апошні дзень Перадвелікоднага тыдня. Дзень цішыні і разважанняў. Уваскрэсенне Хрыстовае яшчэ не настала, але ўсё ўжо напоўнена перадвелікоднай  радасцю.


Да святкавання Вялікадня вернікі рыхтаваліся загадзя сямітыднёвым постам - часам пакаяння і духоўнага ачышчэння. Сёння пост заканчваецца. Гаспадыні займаюцца прыгатаваннем святочных страў. А у храмах ужо пачаўся традыцыйны абрад асвячэння велікодных яек, тварожных пасх і кулічоў.


Апоўначы вернікі правядуць Хрэсны ход і пачнецца Велікоднае набажэнства.


Пасля Велікоднага набажэнства вернікі разгаўляюцца асвячонымі напярэдадні кулічамі, тварожнай пасхай і фарбаванымі яйкамі, вітаючы адно аднаго словамі: Хрыстос уваскрэс! - Сапраўды ўваскрэс! 


Галоўнае святочнае набажэнства пачнецца ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы ў 23:55. Тэлеканалы Беларусь 1 і Беларусь 24 будуць весці прамую трансляцыю.