Праваслаўныя вернікі адзначаюць Радаўніцу

10 мая 2016

У Беларусі сёння дзень памінання нябожчыкаў. Радаўніцу адзначаюць праваслаўныя вернікі. З раніцы ва ўсіх храмах краіны адслужылі паніхіды. На дзявяты дзень пасля Вялікадня людзі прыйшлі ў цэрквы, каб ушанаваць памяць продкаў. Асаблівасць служб у гэты дзень у тым, што да звычайных памінальных малітваў дабаўляюцца велікодныя спевы. Пасля набажэнстваў вернікі едуць на могілкі.

Забяспечваюць парадак ля храмаў і могілак інспектары ДАІ, сёння яны нясуць дзяжурства ва ўзмоцненым рэжыме. Першыя палосы ля могілак адведзеныя пад паркоўку. На саму тэрыторыю прапускаюць толькі машыны, у якіх знаходзяцца інваліды.