Пра надвор’е: магнітных бур не прагназуецца

6 апреля 2024

У нядзелю магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.

7 красавіка ў народным календары Дабравешчанне, у праваслаўным царкоўным календары - Дабравешчанне Прасвятой Багародзiцы. У гэтага свята ёсць шмат прыкмет, вось некаторыя з iх: добры дзень - і лета будзе добрым; калі вецер халодны - будзе халоднае лета, а калі цёплы, то і лета будзе цёплае.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Лынтупах у 2013-м годзе - звыш 13 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1975-м - у Васілевічах тэрмометры паказалі больш за 26 градусаў вышэй за нуль.