25 марта 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон – ад спакойнага да слабаўзбуранага. Некалькі народных прыкмет: туман з раніцы - да дажджлівага, непагодлівага лета, дзень выдаўся сонечным - на ўраджай збожжавых. Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Пружанах у 1962 годзе - больш за 22 градусы марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны на станцыі Акцябр у 2014-м - 21 градус цяпла.