14 декабря 2019
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага. Некалькі народных прыкмет: шмат снегу 15 снежня - будзе багаты сенакос на наступны год. Цёмны круг вакол месяца - да завеі. Певень у мароз спявае - чакай пацяплення. Яркія зоркі  да  моцных маразоў.

Інфармацыя  з гісторыі метэаназіранняў на 15 снежня: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Гродне ў 1979 годзе - 26 градусаў марозу. А дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Полацку ў 2006 - амаль 10 градусаў цяпла.