У Будапешце праходзіць сустрэча кіраўнікоў МЗС краін "Усходняга партнёрства" і Вышаградскай групы

31 августа 2017

У Будапешце сёння праходзіць сустрэча кіраўнікоў МЗС краін "Усходняга партнёрства" і Вышаградскай групы. Нашу краіну прадстаўляе кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей. Удзельнікі абмяркоўваюць пытанні рэгіянальнага ўзаемадзеяння і падрыхтоўку да лістападаўскага саміта "Усходняга партнёрства" ў Бруселі. Нагадаем, у сакавіку Беларусь прымала сустрэчу намеснікаў кіраўнікоў МЗС краін - удзельніц "Усходняга партнёрства" і Вышаградскай групы, падчас якой беларускі бок выказаўся за шчыльнае ўзаемадзеянне паміж дзвюма структурамі.