15 июня 2019

16 чэрвеня (нядзеля) рэспубліка будзе знаходзіцца ў асноўным пад уплывам павышанага атмасфернага ціску, толькі раніцай і днём па заходняй палове краіны адаб'ецца ўплыў франтальнага раздзелу.

Раніцай і днём 16 чэрвеня (нядзеля) у асобных раёнах заходняй паловы рэспублікі чакаюцца навальніцы, падчас навальніц узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/г. 

У дзённыя гадзіны месцамі ў паўднёвых раёнах краіны максімальная тэмпература паветра павысіцца да +30 - 31°С.

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон – слабаўзбураны.

16 чэрвеня ў народным календары - Лук'ян. Заўважалі: "Калі на Лук'яна паўднёвы вецер - будзе добры ўраджай яравых, а калі падзьме паўночна-заходні - сырое лета чакаецца".

Крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была на станцыі Палеская ў 1978 годзе  - каля 0 градусаў цяпла, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны на метэастанцыі Акцябр у 2007 - 34 градусы цяпла.