Амаль год, як у Беларусі пачаў працаваць указ аб ільготнай растаможцы

28 Сакавіка 2020
Зразумелая палітыка  - гэта і пра тое, калі дзяржава выяўляе клопат аб самых уразлівых катэгорыях сваіх грамадзян. Амаль год, як у Беларусі пачаў працаваць 140-ы ўказ па так званай ільготнай растаможцы. Згодна з гэтым дакументам, шматдзетныя сем'і і інваліды могуць увозіць аўтамабілі з-за мяжы, выплачваючы толькі палову мытнага збору. Нягледзячы на тое, што такая працэдура выклікала нямала спрэчак, ёсць тыя, хто скарыстаўся купляй аўтамабіля для сваёй выгады. Як працуе змяненне ў законе, цікавіўся наш карэспандэнт Уладзімір Каралёў (відэа).