Пажар у пагранічным пункце "Мядзінінкай": рух на беларуска-літоўскай мяжы спынены

18 апреля 2024

На беларуска-літоўскай мяжы спынены рух. Як перадаюць літоўскія СМІ, сёння ноччу ў паграінчным пункце "Мядзінінкай" загарэўся ангар Вільнюскай тэрытарыяльнай мытні. Паведамленне аб узгаранні паступіла ў экстранныя службы ў 2:40. Агонь быў патушаны ў 6:49. Зараз на месцы працягваюць працаваць спецыялісты, якія разбіраюць канструкцыі і праліваюць іх вадой. З-за пажару рух у пункце пропуску пакуль спынены ў абодвух напрамках.