У Беларусі працягваецца прыём дакументаў у ВНУ

27 июля 2020
Асноўны этап уступнай кампаніі ў самым разгары - трэці дзень студэнты падаюць дакументы ў ВНУ краіны. Усяго сёлета дзверы адчыненыя ў 50 вышэйшых навучальных установах краіны. Рыхтаваць спецыялістаў будуць па 380 спецыяльнасцях. 

Нагадаем, заявы на бюджэт прымаюць да 31 ліпеня, на платную форму навучання - да 15 жніўня. На бюджэтныя месцы студэнтаў залічаць не пазней за 11 жніўня, для навучання на платнай аснове - да 17. Унутраныя ўступныя выпрабаванні пройдуць з 1 па 7 жніўня. Усяго ў вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны прымуць 55 тысяч студэнтаў, палову з іх - на бюджэтную форму навучання.