Пажар на сталічным праспекце Ракасоўскага

13 марта 2013
Калі пажарныя прыбылі на месца здарэння, з вокнаў валілі клубы дыму. У адным з пакояў падпаленай кватэры работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях знайшлі цела гаспадыні кватэры і яе пляменніка. У суседнім - абгарэлае цела 87-гадовай пенсіянеркі. У мэтах бяспекі з суседніх кватэр эвакуіраваны 4 чалавекі. Вядома, што ачагом ўзгарання стала хатняя маёмасць. Аднак дакладная прычына пажару пакуль высвятляецца.