Вербная нядзеля ў католікаў - у храмах праходзяць святочныя богаслужэнні

24 марта 2024

Каталіцкі свет сёння адзначае ўваход Гасподні ў Іерусалім. У хрысціянскім календары - Вербная нядзеля. Святары будуць гаварыць сёння пра матывы  выратавання Ісусам свету праз смерць на крыжы.

Кожны вернік па традыцыі стаіць на набажэнстве з асвячонымі ў храме галінкамі вярбы. Яна замест кананічнай пальмавай галіны. У нашых шыротах вярба першай з усіх раслін распускаецца вясной, таму шлях Збавіцеля сімвалічна высцілаюць менавіта яе галінамі. Касцёлы правядуць традыцыйныя імшы. У Беларусі сёння налічваецца паўтысячы абшчын.

Больш за ўсё дзеючых культавых будынкаў  у Гродзенскай і  Віцебскай абласцях.

Зараз у Беларусі ўзводзяць 27 каталіцкіх храмаў. У Мінску будуюць 9 касцёлаў.