Беларусь сёння адзначае 7 Лістапада

7 ноября 2019
Беларусь сёння адзначае 7 Лістапада - свята, якое на працягу многіх дзесяцігоддзяў было галоўным у вялікай краіне. Аглядаючыся на пройдзены шлях, гісторыкі адзначаць: Беларусь выйшла на міжнародную арэну самастойнай дзяржавай, здзейсніла сур'ёзны прарыў у эканоміцы, навуцы, культуры і сацыяльнай сферы. Мы не толькі захавалі, але і развілі свой патэнцыял, выбраўшы ўласны шлях развіцця. З нагоды Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі беларусаў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Восень 1917 года кардынальна змяніла ход сусветнай гісторыі. Азнаменавала пачатак новай эры чалавечага развіцця, заснаванай на прынцыпах сацыяльнай роўнасці, справядлівасці і гуманізму.

Ідэалы рэвалюцыі сталі сімвалам адраджэння многіх народаў свету, натхнілі іх на барацьбу за свабоду і раўнапраўе. Упершыню была створана беларуская дзяржава, якая рэалізавала законнае права нашага народа на самавызначэнне, развіццё самабытнай культуры, умацаванне нацыянальнага адзінства. Самаадданай працай мы абнавілі родны край. Здзейсніўшы ратны подзвіг, адстаялі незалежнасць краіны. Захаваўшы лепшыя дасягненні савецкай эпохі, пабудавалі суверэнную дзяржаву.

Перакананы, што памяць аб гераічных падзеях і выпрабаваннях, якія выпалі на долю беларусаў, узмацняе духоўную сувязь паміж пакаленнямі, выхоўвае пачуццё гонару за свой народ, умацоўвае згоду ў грамадстве, натхняе грамадзян на стваральныя ініцыятывы на карысць Радзімы.

У гэты святочны дзень жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, нашай Беларусі - новых дасягненняў і росквіту.

Аляксандр Лукашэнка