Усе гарадскія службы рыхтуюцца да Дня Незалежнасці

1 июля 2013
Але іх работнікам прыйдзецца не адпачываць, а плённа папрацаваць, каб нішто не азмрочыла святочны настрой мінчан і гасцей сталіцы. На ўзмоцнены рэжым пераходзяць супрацоўнікі МНС, МВД і, безумоўна, урачы.
Хто і як адказвае за бяспеку людзей, ведае Антаніна Станкевіч.
Сталічныя ўрачы гатовыя да любых выпадковасцяў. У гэтым сёння журналістаў запэўніў старшыня камітэта па ахове здароўя Віктар Сірэнка. Каля 115 брыгад хуткай дапамогі будуць дзяжурыць у месцах вялікай колькасці людзей. І амаль паўтары тысячы ўрачоў гатовыя аказаць любую дапамогу тым, каму яна спатрэбіцца.
На прафесійнай мове ўрачоў і іншых экстранных службаў гэта называецца ўзмоцнены рэжым працы. Але звычайна, кажуць спецыялісты, вялікай колькасці зваротаў па меддапамогу ў святочныя дні яны не назіраюць.
Рыхтуюцца да плённай працы і сталічныя студэнты. Ужо ў наступны панядзелак на будпляцоўках горада з'явяцца больш за 100 атрадаў, а гэта амаль 3 тысячы памочнікаў. Да гэтага студэнты здавалі сесію. Працаваць прыйдзецца на самых значных аб'ектах у горадзе. Студэнтам-мінчанам дапамогуць і калегі з Украіны і Расіі - чакаюць у госці да 100 чалавек. Працаваць летам будуць сэрвісныя, педагагічныя, сельскагаспадарчыя атрады. Акрамя таго, працаўладкоўваць студэнтаў будуць і індывідуальна. Працоўны семестр прадоўжыцца да кастрычніка. За гэты перыяд нешта зробяць і заробяць каля 8-10 тысяч студэнтаў.