Павышэнне прававой граматнасці і навука аб законе

26 мая 2018

Напярэдадні ў Мінску ўзнагародзілі юрыстаў і журналістаў, якія на працягу ўсяго года вывучалі права і рыхтавалі матэрыялы на гэтую тэматыку. Конкурс на прыз імя Уладзіміра Спасовіча праходзіць ужо 14 гадоў. Паўдзельнічаць можна было ў 11-ці намінацыях. Дарэчы, ужо некалькі гадоў сярод іх асобным пунктам журналістыка.

На званне лепшай прававой работы 2018 года ўжо паступіла больш як 100 заявак. Усе праекты вывучыць спецыяльная камісія.