Мінск стаў сталіцай інтэграцыйных працэсаў

29 апреля 2014
Мінск сёння прымае адзін з найважнейшых самітаў на еўразійскай прасторы. Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў сёння праходзіць у сталіцы.

У Нацыянальным аэрапорце некалькі гадзін таму прызямліўся борт №1 з Казахстана. Затым прыляцеў расійскі лідар. У аэрапорце высокіх гасцей сустракала і наша здымачная група.

На сувязі са студыяй зараз Сяргей Гусачэнка, у яго ўся апошняя інфармацыя (прамое ўключэнне).