Паток бязвізавых турыстаў у Брэсцкую вобласць за год вырас амаль удвая

23 августа 2019

Пра гэта журналістам паведаміў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс. За ўвесь тэрмін дзеяння бязвізу ў вобласці пабывалі 38 000 замежных гасцей, а прыбытак ад паслуг склаў два мільёны долараў. Новы імпульс уязному турызму павінен даць указ, які аб'яднаў бязвізавыя зоны Брэсцкай і Гродзенскай абласцей у адну. Павелічэнне турыстычнага патоку звязана і са святкаваннем 1000-годдзя Брэста. Пры гэтым крыху больш за 30 % ад патоку замежных турыстаў скарысталіся паслугамі брэсцкіх тураператараў. Таму неабходна ствараць новую эфектыўную сістэму інфармацыйных турыстычных цэнтраў, адкрываць прадстаўніцтвы турагенцтв за мяжой, а замежных - у нас.