Сёння адзначаецца Міжнародны дзень музыкі

1 октября 2018

Да мастацтва муз у нашай краіне ставяцца трапятліва - надаюць асаблівую ўвагу. Менавіта пакрокавае суправаджэнне адораных дзяцей, моладзі, а пасля музыкантаў, кампазітараў, майстроў - гэта зачын на будучыню. Зачын, які трэба ствараць ужо зараз. Але каб якасна развіваць, спачатку трэба адрадзіць. Тым больш, веды і рэсурсы ў нас ёсць. Як пабудаваць жыццё па нотах? Рэпартаж Ніны Мажэйкі.

У мажоры зараз гучыць не толькі Бах, але і сам інструмент. Фартэпіяна № 1 са знаёмай назвай "Беларусь". Прапіску ў савецкіх кватэрах піяніна атрымала яшчэ ў 1935-ым. Якасць і даступнасць - рэклама з мінулага стагоддзя. Ды і Барысаўскі камбінат зараз ужо гісторыя. Адрадзіць вытворчасць легенды - даручэнне Кіраўніка дзяржавы.

Павышаная ўвага да піяніна № 1 не толькі з-за серыйнага нумара. Класічны дызайн, сярэдняя вышыня - 122 сантыметры. Муза наведала невялікі, затое вопытны калектыў. Працоўны рэсурс і стаў падмуркам новай фабрыкі "Фартэпіяна". Прэм'еру ў масавай вытворчасці рыхтуюць на пачатак наступнага года.

Але калі для сярэдняй ступені запыт здаволены, то вышэйшая ўсё ж адчувае голад. Студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі рэгулярна бяруць удзел у конкурсах міжнароднага ўзроўню. Для высокай планкі патрэбныя сістэма і якасць інструментарыя.

Адрадзіць нацыянальную школу вытворчасці скрыпак - найбліжэйшая і вельмі патрэбная перспектыва. Перадаваць веды ад майстра да вучня - звяно, якое павінна стаць ланцужком.

Аднак скрыпічных спраў майстроў у краіне можна пералічыць па пальцах адной рукі. Больш як 10 гадоў Аляксандр Сурба стварае аўтэнтычныя дуды. Гэтая скрыпка нумар адзін ва ўсіх сэнсах.

У маіх руках тая самая скрыпка майстра. З беларускімі ініцыяламі. Менавіта гэты інструмент аказаўся пад пільнай увагай Кіраўніка дзяржавы менш чым два тыдні таму. Плён, можна сказаць, інжынернай думкі. Майстар прытрымліваўся спецыфічнай тэхналогіі яшчэ крэмонскай школы. Той самай, якую праславілі Гварнеры, Страдывары, Амаці. Усе элементы выкананыя ўручную.

Паставіць вытворчасць на канвеер - варыянт пройгрышны. Параметраў 90-60-90 для скрыпак проста не існуе. У кожнай свая чысціня спеву. Гэты экзэмпляр нягледзячы на станоўчае заключэнне камісіі чакае падрабязны гадавы тэст-драйв. На поўную моц інструмент раскрыецца толькі ў руках музыканта. І то не адразу - як вытрыманае віно. Скрыпка з гадамі толькі лепш.