Польшча дапусціла поўнае закрыццё меж з Беларуссю

28 февраля 2023

Магчымасць поўнага закрыцця прыгранічнага руху з Беларуссю не выключае Польшча. Выступаючы ў эфіры польскага тэлебачання, намеснік міністра ўнутраных спраў краіны Мацей Восік заявіў, што Варшава "рыхтуецца да розных сітуацый" у пытанні арганізацыі прыгранічнага руху з Беларуссю.

Пры гэтым чыноўнік адзначыў, што не ведае, ці можна закрыць усе пагранпераходы з Беларуссю. Як вядома, Польшча з 10 лютага закрыла пагранічны пераход на мяжы з Беларуссю - гэта "Баброўнікі", а 21 лютага абмежавала рух вялікагрузаў праз пункт пропуску сумежнага з беларускім "Казловічы". Зараз праз дадзены пункт пропуску дазволена праязджаць толькі цягачам, якія зарэгістраваныя ў краінах ЕС і Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю.