Прэзідэнт наведаў пляцоўку будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы

10 октября 2015
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў пляцоўку будаўніцтва  атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Кіраўнік дзяржавы пабываў на вытворчай базе будаўніцтва БелАЭС. Прэзідэнту далажылі, што  работы  вядуцца ў  строгай адпаведнасці з графікам. Аляксандр Лукашэнка цікавіўся пытаннямі бяспекі і звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што пры ўзвядзенні БелАЭС не варта спяшацца. Кіраўніка дзяржавы запэўнілі, што пры ўсіх работах выконваецца строгі рэгламент якасці. Узвядзенне першага энергаблока павінна завяршыцца ў 2018 годзе, другога - у 2020-м. У наступным  годзе  плануецца пачаць  мантаж ядзернага рэактара, турбіны і парагенератараў. Тады ж запланаваная асноўная пастаўка абсталявання. У Аляксандра Лукашэнкі адбыліся перамовы з генеральным дырэктарам Расатама Сяргеем Кірыенкам.

Кіраўнік дзяржавы таксама пагутарыў з жыхарамі Астраўца, будаўнікамі і будучымі супрацоўнікамі Беларускай АЭС. Спыталіся ў Прэзідэнта  пра новае аблічча атамнай сталіцы - магчымасці будаўніцтва інфраструктурных і спартыўных аб'ектаў.