19 верасня ў Мінску стартуе IV Фестываль мастацтваў беларусаў свету

18 сентября 2023

IV Фестываль мастацтваў беларусаў свету стартуе ў Мінску ўжо 19 верасня. На мерапрыемства прыехалі больш за 200 удзельнікаў - прадстаўнікі беларускай дыяспары з розных краін. Аб навінках і асаблівасцях культурнага форуму ў 2023 годзе гаварылі 18 верасня на прэс-канферэнцыі з прадстаўнікамі Міністэрства культуры і грамадскіх аб'яднанняў беларусаў замежжа.

Праграма фестывалю перасякаецца з мерапрыемствамі, што прымеркаваны да Года міру і стваральнай працы. Галоўнай падзеяй стане гала-канцэрт у гонар адкрыцця творчага форуму. Убачыць беларусаў свету можна 21 верасня ў Мінскім палацы культуры.