Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу "Студэнты. Бяспека. Будучыня"

5 мая 2018

"Студэнты. Бяспека. Будучыня". Напярэдадні ў філіяле Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі МНС падвялі вынікі гэтага рэспубліканскага конкурсу. У першынстве ўдзельнічалі маладыя людзі з усёй краіны. Такім чынам, першае месца - у каманды з Гомеля. Узнагародзіць удзельнікаў прыехалі адразу тры міністры: адукацыі - Ігар Карпенка, аховы здароўя - Валерый Малашка і кіраўнік ведамства па надзвычайных сітуацыях - Уладзімір Вашчанка. Яны прынялі ўдзел у круглым стале, дзе пагутарылі з канкурсантамі.

Сёлета на конкурсе пад эгідай МНС арганізатары ўпершыню вызначалі самую актыўную каманду ў Інтэрнэце. У гэтай намінацыі перамогу атрымала каманда з Брэста. Падзеі конкурсу сабралі ў папулярнай сацыяльнай сетцы амаль 2 тысячы лайкаў, сотні рэпостаў і каментарыяў, а фатаграфіі і відэа - больш за 30 тысяч праглядаў.