Падрабязнасці наезду на супрацоўніка ДАІ ў Лідскім раёне

28 октября 2019

Следчы камітэт высвятляе падрабязнасці інцыдэнту ў Лідскім раёне. Напярэдадні вадзіцель "аўдзі" ўчыніў наезд на супрацоўніка ДАІ і нанёс яму целавыя пашкоджанні. Як вядома, незадоўга да гэтага патруль спыніў "фальксваген" 58-гадовага мужчыны, якога падазраваў у п'яным кіраванні. Пазней пад'ехаў яго сын, падрэзаў службовае аўто, бацька сеў у машыну, і яны схаваліся. Праўда, неўзабаве падазроны быў затрыманы. 

Вольга Чамаданава, афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі: "Пасля спынення транспартных сродкаў затрыманы вадзіцель выбег з аўтамабіля і сеў у аўто Audi A6, старшы дзяржінспектар паспрабаваў выцягнуць  яго з аўтамабіля, аднак дзверы былі заблакіраваныя запорным прыстасаваннем. Вадзіцель Audi  пачаў рух і тым самым здзейсніў наезд на старшага дзяржінспектара. Супрацоўніку ДАІ ў бальніцы была аказана меддапамога, ён не шпіталізаваўся".

Заведзена крымінальная справа паводле артыкула "Насілле альбо пагроза ўжывання насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".