625 долараў - такой лічбы дасягне рэальная зарплата па краіне

18 июля 2013

Пра гэта сёння заявіў прэм'ер-міністр краіны. Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы Міхаіл Мясніковіч уручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны. У ганаровым спісе больш як 100 беларусаў. Гэта прамыслоўцы, урачы, мытнікі, настаўнікі, навукоўцы, работнікі культуры. Зараз ідзе актыўная мадэрнізацыя ў краіне. З ростам прадукцыйнасці працы будуць павялічвацца і зарплаты. Даходы бюджэтнікаў стрымана, але таксама будуць расці, паабяцаў прэм'ер.


Узнагароды сёння атрымлівалі і аграрыі. Звяртаючыся да земляробаў, прэм'ер запатрабаваў убраць ураджай без страт. Дадаткова заробленыя сродкі дазволяць разлічыцца за высокапрадукцыйную тэхніку.