Першыя заплывы па зімовым плаванні прайшлі ў Мінску

21 октября 2019
Сезон маржавання адкрылі ў сталіцы. Кубак Беларусі і Мінска па  спартыўным зімовым плаванні стартаваў на Камсамольскім возеры. На першы этап прыехалі плыўцы ад 14 да 80 гадоў. Усяго 150 удзельнікаў. Сярод іх - прадстаўнікі не толькі нашай краіны, але і госці з Расіі, Літвы, Францыі, Германіі і Аўстрыі. Аматары халодных заплываў пераадолелі дыстанцыі ад 25 да тысячы метраў.

Уладзімір Шульган, старшыня Беларускай федэрацыі загартоўвання і спартыўнага зімовага плавання: "Умацаванне агульнага здароўя арганізма і павышэнне імунітэту. Зусім іншае супрацьстаянне прастудным захворванням, не гаворачы аб тым, што чалавек, знаходзячыся ў ледзяной вадзе, атрымлівае пэўную дозу адрэналіну, а гэта адбіваецца і на яго настроі".

Наступныя спаборніцтвы пройдуць у лістападзе ў Брэсце. Усяго ж Кубак  па зімовым плаванні складаецца з шасці этапаў. Заключныя - адбудуцца ў Мінску вясной.