Падаць дакументы ў ВНУ Беларусі можна будзе з ліпеня гэтага года

31 марта 2018

Прымаць заяву на дзяржбюджэт у большасці ВНУ будуць з 12 па 17 ліпеня. Для выпускнікоў профільных педагагічных класаў тэрміны прыёму больш кароткія - да 14 ліпеня. Для тых, хто жадае вучыцца платна, падаць дакументы можна з 12 ліпеня па 4 жніўня. А тыя, хто паступае ў творчыя ўніверсітэты, ВНУ сельскагаспадарчага профілю і ваенныя, акрамя ЦТ, чакаюць яшчэ ўнутраныя іспыты.