Белтэлерадыёкампанія сёння на плошчы Дзяржаўнага флага разгорне патрыятычную акцыю

14 мая 2017

Яе галоўныя ўдзельнікі - дыпламанты музычна-патрыятычнага праекта-конкурсу "Слаўся, зямлі нашай светлае імя!". Гэта вялікая літаратурна-музычная кампазіцыя на вершы і песні аб Радзіме беларускіх аўтараў. Урачыстасць пачнецца а трэцяй гадзіне дня. Яе кульмінацыяй стане сумеснае выкананне гімна пад акампанемент акадэмічнага хору і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі.