Паштовы блок да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне выпусцілі ў Беларусі

30 апреля 2020
Неўзабаве ў абарачэнне выйдзе яшчэ адзін памятны набор "Сумесны выпуск Беларусі і Расіі". Акрамя гэтага, Белпошта падрыхтавала 6 спецыяльных памятных штэмпеляў, іх месца гашэння - абласныя цэнтры і горад Мінск. Таксама распрацаваны тэматычныя маркіраваныя канверты і мастацкая папера "Лісты вайны".

Кацярына Жураўская, прэс-сакратар РУП "Белпошта": "Фармат А4. Ліст выкананы ў ваенным стылі. На зваротным боку ёсць лініі, на якіх можна напісаць словы падзякі".

Тыя, хто дасягнуў 75-гадовага ўзросту, да 9 мая могуць бясплатна атрымаць паштовыя наборы з трох картак з водціскамі спецыяльнага штэмпеля. Адправіць жа паштоўкі можна да 15 мая.