Аршанская гарадская бальніца № 1, акрамя лячэння хворых на каранавірус, аказвае планавую і экстранную дапамогу

25 октября 2021
Аршанская гарадская бальніца № 1 імя Сямашкі, акрамя лячэння хворых на каранавірус, аказвае планавую і экстранную дапамогу. У 10-павярховым корпусе бальніцы, дзе размешчаны кардыялагічнае, хірургічнае і іншыя аддзяленні, прымаюць пацыентаў па сваёй спецыялізацыі. Для лячэння пацыентаў з COVID  выдзелены 2 корпусы на 300 коек. Там разгорнута  мабільная лабараторная служба, працуе апарат КТ.

Падтрымліваюць урачоў прадпрыемствы рэгіёна. Сельгасфіліял "Цяплічны" РУП "Віцебскэнерга" забяспечвае гарачым харчаваннем медыкаў, якія працуюць у чырвонай зоне. Штодня  ў бальніцу дастаўляюць 120 комплексных абедаў. Таксама прадпрыемствы Оршы  выдзяляюць медперсаналу транспарт для абслугоўвання пацыентаў  дома. Вадзіцелі працуюць з 8 раніцы да 8 вечара ў дзве змены.